Спадчына: Гетман Ігар Уладзіміравіч
Серада, 20 Лістапад 2024 09:25
25 мая 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Гетмана (1974), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, журналіста
Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.